Ідэя з'явілася проста перад сесіяй гарадской рады. Менавіта так перайменаваць вуліцу Губернскую прапанаваў адзін з дэпутатаў, а іншыя яго падтрымалі.

У той жа час мясцовы краязнаўца Барыс Дамоцкі, які ўваходзіў у камісію па перайменаваннях вуліц, але затым выйшаў з яе, кажа, што сам ён прапаноўваў перайменаваць Губернскую ў вуліцу Івана Мазепы. Новую назву краязнаўца не падтрымлівае, бо «да Кучмы, яго палітычнай дзейнасці ёсць 100 пытанняў». 

Цяперашняя вуліца Кучмы — адна з цэнтральных у Ноўгарад-Северскім. На ёй стаіць трыумфальная арка, ліцэй, тут размешчаная і гарадская рада. Да 2016 года яна насіла імя Карла Маркса, гістарычная назва Губернская была вернутая падчас дэкамунізацыі. 

Сам Кучма, атрымаўшы навіну, сказаў, што «проста расчулены» і вельмі ўдзячны. Яго фраза была, па словах кіраўніцы горада: «Ноўгарад-северцы, ну вы даяцё».

Усяго ў рамках дэкамунізацыі ў Ноўгарад-Северскай грамадзе перайменавалі каля 80 вуліц, 33 з іх — у горадзе. 

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0