Мужчына вырашыў павячэраць у вагоне-рэстаране. Зрабіў заказ. Частку заказу бармэн зрабіў адразу, а астатняе пайшоў гатаваць. 

Аднак дзверы на кухню зачынілася не да канца. І мужчына ўбачыў праз адлюстраванне, як супрацоўнік пачынае спраўляць патрэбу проста ў ракавіну. Пасля гэтага бармэн, нават не памыўшы рук, узяўся за гатаванне ежы.

Збянтэжаны такой сітуацыяй, кліент выклікаў начальніка цягніка.

«Камеры відэаназірання не працавалі, і адказ на маю скаргу, якую я напісаў, дагэтуль не прыйшоў. Начальнік цягніка спрабаваў гэтую сітуацыю схаваць (адключаў сваю камеру і перыядычна закрываў яе, прапаноўваючы неяк дамовіцца)», — паскардзіўся пасажыр.

Клас
13
Панылы сорам
206
Ха-ха
53
Ого
13
Сумна
4
Абуральна
62