Леанід Касінскі

Леанід Касінскі

Касінскі згадаў, што ва ўсіх навучальных установах Беларусі ўжо адбываецца выкананне гімна і ўзняцце сцяга, хай і не кожны дзень, і гэта яму вельмі падабаецца:

«Можа быць, кожны дзень і не трэба. Што тычыцца размоў пра тое, палітызуем мы ці не, я скажу так: калі гэтыя размовы актыўна ідуць ад нашых апанентаў, калі іх пачынаюць бясіць усе нашы крокі і дзеянні па патрыятычным выхаванні, я для сябе даўно ўжо зрабіў арыенцір — значыць, усё робім правільна».

Тое, што цяпер робіцца, на яго думку, зусім не палітызацыя, а «нармальны працэс выхавання патрыёта сваёй краіны».

І дадаў, што будзь ягоная воля, то ён увёў бы выкананне гімна дзецьмі не толькі ў школах, але і ў дзіцячых садках.

Калі ж нехта з лукашэнкаўскага лагера трымаецца іншай думкі, «то, можа быць, гэты чалавек не да канца ўсведамляе нейкія моманты».

Клас
1
Панылы сорам
34
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
19