Тысячы птушак былі падобныя да жывога воблака. Прычым рухаліся яны як адзіны арганізм, амаль сінхронна змяняючы хуткасць і кірунак руху. У небе з'яўляліся фантастычныя аб'ёмныя фігуры, якія праз імгненне вока змяняліся іншымі. «Танец» доўжыўся каля дзвюх хвілін, затым птушкі «рассыпаліся» па небе і кудысьці паляцелі.

«Шум ад крылаў быў такі, быццам дзесьці побач гудзе рой пчол», — распавёў сведка.

Хутчэй за ўсё, гэта былі шпакі. Менавіта яны збіраюцца пасля перыяду гнездавання ў велізарныя чароды, якія дасягаюць 100 000 асобін. Лічыцца, што такія «жывыя аблокі» абараняюць шпакоў ад драпежнікаў, якім цяжэй сканцэнтравацца на пэўнай цэлі.

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1