Расійскія мабілізаваныя. Фота: AP
Бягучыя падзеі ва Украіне, паводле звестак «Левада-цэнтра», вельмі турбуюць 58% рэспандэнтаў, 30% — хутчэй турбуюць. Падтрымка ў рознай ступені дзеянняў расійскага войска ва Украіне трымаецца на ўзроўні мінулага месяца — 73%: найбольшы ўзровень падтрымкі сярод старэйшых узроставых груп (75%), найменшы — для маладых рэспандэнтаў (18-24) — 58% апытаных.
Частковую мабілізацыю сярод усіх апытаных падтрымліваюць 56%, не падтрымліваюць — 38%.
Другі месяц запар назіраецца павольны рост колькасці прыхільнікаў мірных перамоў.
Калі ў жніўні за працяг ваенных дзеянняў выступалі 48% апытаных, у верасні — 44%, то ў кастрычніку — 36%. Адпаведна за пачатак перамоў у жніўні выступалі 44%, у верасні — 48%, у кастрычніку — 57%.
Больш за ўсё прыхільнікаў пачатку мірных перамоў прадстаўлена сярод рэспандэнтаў 18-24 гадоў — 68%, за працяг баявых дзеянняў часцей выступаюць рэспандэнты 55 гадоў і старэйшыя — 42%.





