Капліца, што была пабудавана на пачатку ХХ стагоддзя, знаходзіцца ў старой частцы Крычава ў раёне пад назвай Забялышан. Прычым размешчана яна напасрэдна на тэрыторыі Забялышанскіх могілах, вядомых яшчэ з XVII стагоддзя. 

Капліца ўяўляе сабой чатырохвугольную бярвенчатую канструкцыю з сасновага распілаванага дрэва. У верхняй частцы чатырохскатнага даха ўмацаваны драўляны крыж. Некалі дах быў пакрыты гонтам (рэшткі яго можна пабачыць знутры), а цяпер — проста шыферам. Яшчэ з дзясятак год таму ў капліцы былі дзверы простай сталярскай работы, але на сёння яны выбітыя.

Зараз старая капліца занядбаная, па прызначэнні не выкарыстоўваецца. Унутры невялікае па плошчы памяшканне заваленае будаўнічым смеццем, бярвеннем, пластыкавымі і шклянымі бутэлькамі з-пад алкагольных напояў. 

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
15