Францішак Аляхновіч — адзін з пачынальнікаў беларускага прафесійнага тэатра, вязень ГУЛАГа, жахі якога першы ў гісторыі апісаў у сваёй аўтабіяграфічнай кнізе «У капцюрох ГПУ». Быў забіты ў 1944 годзе і пахаваны на Кальвінісцкіх могілках у Вільні, якія за савецкім часам былі ліквідаваныя.

У 1989 годзе на могілках Росы з'явілася сімвалічная магіла Аляхновіча і часовая, зробленая з пластыку, мадэль помніка аўтарства скульптара Эдуарда Падбярэскага.

З часам яна сапсавалася і яе прыбралі, пакінуўшы замест драўляны крыж. Грошы на аднаўленне помніка збіралі талакой.

Напярэдадні Дзядоў на магіле Аляхновіча з'явіўся новы помнік. Пра гэта паведаміў актывіст і бізнэсовец Кірыла Атаманчык.

Вось як ён выглядае. Рэнавацыю зрабіў літоўскі скульптар Аідас Рыціс Васіляўскас.

Клас
54
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0