Фота: wikimedia.org

Фота: wikimedia.org

Для начоўкі Саша вырашыў скарыстацца каўчсёрфінгам. Гэта калі ты можаш бясплатна спыніцца ў кагосьці з мясцовых. Хлопец з Каракаса, перш чым адказаць, ці гатовы ён прыняць госця з Беларусі, запытаў: ці падтрымлівае той Лукашэнку? Саша адказаў, што ставіцца да палітыка негатыўна.

«Ён быў вялікім сябрам Чавеса. У гэтым падарожжы я наведваю Венесуэлу, каб пабачыць горшую будучыню для Беларусі», — адказаў беларускі падарожнік.

І адразу атрымаў згоду на засяленне.

Скрыншот перапіскі

Скрыншот перапіскі

Тое, што ў далёкай Венесуэле задалі пытанне пра стаўленне да рэжыму, Сашу не здзівіла. Кажа, там у курсе, што ў нас дыктатура.

«Мой хост з Каракаса расказваў, што ўважліва вывучае профілі каўчсёрфераў і пры самых дробных намёках на «левых» скасоўвае запыты ад іх. Яны там значна лепш, чым мы, разумеюць усё «хараство» сацыялізму, калі ў кватэрах днямі няма электрычнасці і вады. Пра нашу дыктатуру яны ведаюць толькі ў кантэксце сваёй», — дзеліцца хлопец.

Саша кажа, што такое здарылася з ім упершыню за год падарожжа па Лацінскай Амерыцы. 

«У іншых краінах проста зусім нічога не ведаюць пра Беларусь. Венесуэльцы ж трошкі чулі пра нашу краіну, у кантэксце «вялікай дружбы» дыктатараў».

Клас
192
Панылы сорам
5
Ха-ха
18
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
8