Скрыншот: тг-канал WarGonzo

Скрыншот: тг-канал WarGonzo

Калісьці мужчына працаваў трактарыстам і рознарабочым, вышэйшай адукацыі не мае.

У сакавіку 2016-га ён кінуў жонку з дзіцём і паехаў ваяваць у «ДНР». Па вяртанні адтуль у траўні 2017 года, яго затрымалі і судзілі за найміцтва. Тады яму прысудзілі два гады хатняй хіміі і ён здолеў збегчы ў «ДНР», каб зноўку далучыцца да сепаратыстаў.

Яршоў у «ДНР» у 2017 годзе. Фота: сацсеткі

Яршоў у «ДНР» у 2017 годзе. Фота: сацсеткі

Яршоў доўгі час працаваў з беспілотнікамі. Як ён прасоўваўся па службе з 2017 па 2022 гады — няясна, але ў выніку Яршоў даслужыўся да «старшага лейтананта». Цяпер ён начальнік службы беспілотных лятальных апаратаў разведроты так званай «ДНР».

Пра яго зноўку стала вядома з допісу Мінабароны РФ. Яны заявілі, што «на рахунку яго падраздзялення больш за дзесяць перахопленых украінскіх дронаў». І што, сярод іншага, яны займаюцца «дастаўкай агітацыйных улётак на пазіцыі УСУ».

Аляксей Яршоў. Фота: сацсеткі дачкі жонкі Яршова 

Аляксей Яршоў. Фота: сацсеткі дачкі жонкі Яршова 

Таксама 34-гадовы Аляксей ажаніўся ў акупаванай Макееўцы. У яго жонкі некалькі дзяцей ад папярэдніх шлюбаў. Па сацсетках падобна, што ў іх нядаўна нарадзілася першае супольнае дзіця.

Аляксей з новай жонкай. Фота: сацсеткі

Аляксей з новай жонкай. Фота: сацсеткі

Беларус, які збег з-пад «хатняй хіміі» ваяваць у «ДНР», паспрабаваў інсцэніраваць сваю смерць?

«Я ведаў, што выйду на свабоду пасля суда» — гутарка з беларусам-баевіком ДНР, асуджаным на два гады хатняй хіміі

Клас
5
Панылы сорам
64
Ха-ха
9
Ого
7
Сумна
7
Абуральна
52