Кватэра знаходзіцца на праспекце Пераможцаў, 27. Гэта крыху больш за кіламетр да Нямігі, да Фрунзенскай бліжэй — каля 750 метраў. Маналітны дом 2015 года пабудовы. 18 паверх 19-павярховага дома.

Агульная плошча кватэры — 145 квадратных метраў, жылая — 100 «квадратаў». У кватэры ёсць тэраса, лоджыя і балкон. Іх агульная плошча — 45 квадратных метраў — гэта цэлая немаленькая аднапакаёўка, піша Realt.by.

У кватэры ёсць гасцёўня і яшчэ два жылыя пакоі. Два санвузлы, у адным усталяваны душ, у другім — ванна.

Выхад на тэрасу з кухні. Тут ёсць джакузі і ўсталяваны рукамыйнік. Агароджа з празрыстага шкла, адкрываецца від на горад.

Таксама ёсць убудаваныя шафы, застаецца мэбля і бытавая тэхніка, устаноўлены лічыльнікі вады. Ёсць гараж.

Кошт кватэры — 425 тысяч даляраў (2 931 даляр за «квадрат»).

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
10
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
0