Дзяўчына прыехала на АЗС, аплаціла паліва, але за яе сродкі заправіўся аўтамабіль на Індурскай шашы, паведамляе Autogrodno.by.

«Я карыстаюся сістэмай «Аплаці». Яе сутнасць у тым, што ты пад'язджаеш да калонкі і запускаеш на тэлефоне праграму, дзе трэба ўказаць АЗС, калонку і від паліва. Грошы з праграмы счытваюцца і паліва падаецца. Гэтым разам адбылося нешта дзіўнае. Калі я пазначыла 4-ю калонку і выбрала АІ-92, у мяне спісаліся грошы, але паліва не пайшло. Я падышла да аператараў АЗС і мне дапамаглі разабрацца.

Аказваецца, роўна ў той момант, калі яна актывавала аплату, на Індурскай шашы таксама на 4-й калонцы спрабавала заправіць АІ-92 у свой чорны BMW іншая дзяўчына. Адбыўся нейкі збой у праграме і аплата пайшла ёй.

Як расказалі аператары АЗС на Індурскай шашы, сапраўды, прыехала дзяўчына, уставіла пісталет ад бензакалонкі ў свой BMW і пайшла да касы. Калі яна прыйшла аплачваць паліва, аператар ёй паведаміў, што яе машына ўжо запраўлена і паліва аплачана. Дзяўчына была вельмі здзіўленая, спрабавала даведацца, каму ёй зараз вярнуць грошы, хто памыліўся калонкай, але аператары і самі ў той момант не разумелі, што адбываецца.

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
14
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
2