Андрэй Фамін. Фота: сацыяльныя сеткі

Андрэй Фамін. Фота: сацыяльныя сеткі

Затрыманага завуць Андрэй Фамін, яму 28 гадоў. Вядома пра яго няшмат: ён родам з Магілёва, але жыў у Мінску. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Працаваў капірайтарам.

У відэа ён кажа, што нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі газет «Веснікі». Таксама за гэта ён быццам бы атрымаў грошы — але сумы, якія ён называе, былі чыста сімвалічныя (за два гады працы агулам 700 даляраў). Магчыма, так яго прымусілі сказаць сілавікі.

Згодна з інфармацыяй ад актывістаў ініцыятывы ByProsvet, якая займаецца распаўсюдам пратэснага самвыду, Андрэй не меў доступаў да акаўнтаў газетаў і не ведаў тых, хто распаўсюджвае іх у Беларусі. Акаўнт «Веснікаў» таксама не захоплены.

Раздрукаваныя газеты. Фота: vestniki_by

Раздрукаваныя газеты. Фота: vestniki_by

«Веснікі» — гэта колішняя сетка абласных пратэсных газет, створаная ў верасні 2020 года. У сакавіку 2022-га яна аб'ядналася ў газету «Беларускі веснік». Друкуюць і распаўсюджваюць газеты актывісты дваравых чатаў і лакальных ініцыятываў.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
20