Мужчыну абвінавачваюць у «зліве» звестак адмінам «Чорнай кнігі Беларусі». Паводле сцвярджэнняў сілавікоў, са жніўня 2020 году па чэрвень 2021 года затрыманы нібыта «зліў» асабістыя звесткі больш чым 100 чалавек.

Сілавікі пагражаюць яму крымінальнымі артыкуламі, якія прадугледжваюць нават да 15 гадоў пазбаўлення волі. 

Па нашых звестках, затрыманага супрацоўніка МТС завуць Аляксей Кузьмін, ён вядомы таксама як саліст музычнага гурта «Закон гуку».

Затрымалі Аляксея сёння зранку, прыйшлі мэтанакіравана па яго. Дома ў яго зрабілі ператрус.

Ініцыятыва «Чорная кніга Беларусі», у якой выкладаліся персанальныя звесткі сілавікоў, задзейнічаных у правядзенні рэпрэсій — пакуль што найбольш паспяховы прыклад увядзення рэжымам свайго агента. Амаль адразу пасля стварэння «Чорнай кнігі Беларусі» да яе далучыўся супрацоўнік ГУБАЗіКа Артур Гайко, які быў у ёй 9 месяцаў, а з цягам часу нават узначаліў ініцыятыву. З-за гэтага пацярпелі і працягваюць цярпець дзясяткі людзей. У прыватнасці, за два гады затрымлівалі менеджараў усіх беларускіх мабільных аператараў. 

Чытайце таксама:

«Казаў, што ў яго маці ў закладніках і мы нічога не разумеем». Былая рэдактарка ЧКБ пра сітуацыю з агентам у камандзе 

Губазікавец дзевяць месяцаў быў у камандзе Чорнай кнігі Беларусі. І ўрэшце ўзначаліў яе

Пракурор, супрацоўнік банка, начальнік аддзела Life. Каго маглі затрымліваць па справе «Чорнай кнігі Беларусі», дзе працаваў агент ГУБАЗіКа

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
17