Яны могуць быць нашымі найлепшымі сябрамі, але гэта не значыць, што нашы сабакі не могуць асуджаць нас. The Times піша, што даследчыкі нібыта знайшлі доказы: сабакі, асабліва самкі, ацэньваюць людзей, ці можна ім давяраць у выкананні простай задачы.

Тысячы гадоў супрацоўніцтва паміж двума відамі прывялі да таго, што сабакі сталі вельмі добра адчуваць настрой і паводзіны людзей. Даследаванне паказала, што сабакі ўсведамляюць некампетэнтнасць людзей.

У эксперыменце ўзялі ўдзел 74 хатнія сабакі розных парод ва ўзросце ад 5 месяцаў да 14 гадоў. Іх пазнаёмілі з «кампетэнтным» чалавекам, які змог зняць накрыўку з празрыстага кантэйнера. Сабакі таксама сустрэлі «некампетэнтнага» чалавека, які не змог зняць крышку. Пасля спробы на працягу пяці секунд чалавек ставіў усё яшчэ закрыты кантэйнер на падлогу.

Потым сабакам яшчэ раз паказалі тых самых людзей. Людзі трымалі тыя самыя кантэйнеры, але цяпер унутры былі смачныя пачастункі. Калі ежу можна было ўбачыць, сабакі глядзелі на кампетэнтнага чалавека даўжэй, чым на некампетэнтнага. У прыватнасці, самкі значна часцей звярталіся да кампетэнтнага чалавека, пазбягаючы некампетэнтнага.

Падобныя паводзіны былі заўважаныя таксама сярод прадстаўнікоў іншых відаў: шымпанзэ, крумкачоў і дэльфінаў.

Клас
29
Панылы сорам
0
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0