Яна абурылася інсталяцыяй са шкілета і гарбузоў.

«Чаму ў доме, дзе жыў загінулы ў Афганістане герой Юртаў (вул. Леніна, 30), стаіць шкілет з чэрапам? Мне пішуць, што да гэтага сатанізму актыўна прыцягваюць дзяцей: раздаюць цукеркі, ладзяць конкурсы», — пісала Вольга Бондарава ў сваім тэлеграм-канале.

Яна мае на ўвазе чалавека, які загінуў на савецкай імперыялістычнай вайне ў Афганістане 1979—1989 гадоў.

«Агідная інсталяцыя з чэрапам і павуціннем на вуліцы Леніна, 30 была ліквідаваная, — дае справаздачу Бондарава. — Мы дзякуем кіраўніку галоўнага ўпраўлення ідэалогіі Гродзенскай вобласці і па справах моладзі Ігару Булаўко за аператыўнае рэагаванне і выказваем нясмелую надзею на спыненне практыкі ўцягвання беларускай моладзі ў чужыя беларускай традыцыі рытуалы і мерапрыемствы з дапамогай іх папулярызацыі, у т.л. дзяржаўнымі ўстановамі».

Раней Бондарава змагалася з паветранымі змеямі, «ЛГБТ-прапагандай», канцэртамі палітычна нядобранадзейных, на яе думку, выканаўцаў, а таксама абурылася прысваеннем імя прафесара Адама Мальдзіса бібліятэцы ў Астраўцы. На яе думку, гэты легендарны даследчык беларускай культуры праводзіў польскія ўплывы.

Галоўны кірунак у змаганні Бондаравай — усё беларускае: мова і культура, яна імкнецца ўсё замяніць на рускае. Бондарава мае высокапастаўленых пакравіцеляў у Адміністрацыі Лукашэнкі.

Як «інфаспецназаўка» Бондарава, што нішчыць беларускае, падначаліла чыноўнікаў цэлай вобласці ВІДЭА

Клас
9
Панылы сорам
61
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
47