Фота: vecteezy

Фота: vecteezy

Даследаванне, апублікаванае ў Environmental Science & Technology, паказала, што амаль з усіх газавых пліт адбываюцца ўцечкі бензолу шкодных ўзроўняў. Колькасць бензолу, які, як вядома, выклікае рак у людзей, для некаторых пліт у сем разоў перавышала рэкамендаваны бяспечны ліміт.

Былі ўзятыя ўзоры з 159 газавых пліт у Каліфорніі, якія сілкуюцца трыма буйнымі мясцовымі газавымі кампаніямі — і ў 99% проб быў выяўлены бензол. Даследчыкі кажуць, што простая наяўнасць у доме газавай пліты можа стварыць канцэнтрацыю бензолу на кухні, параўнальную з пасіўным курэннем.

Даследчыкі падлічылі, што каліфарнійскія пліты штогод выкідваюць столькі ж бензолу, колькі 60 000 легкавых аўтамабіляў, што працуюць на газе. Прадстаўнікі некамерцыйнага даследчага інстытута PSE Healthy Energy кажуць, што палітыка паступовай адмовы ад газавых прыбораў не толькі карысная для нашага клімату, але і забяспечвае важныя перавагі для грамадскага здароўя, паляпшаючы якасць паветра ў памяшканнях і на вуліцы.

Gizmodo распавядае, што ў Каліфорніі прагаласавалі за праект па адмове ад продажу газавых пліт і воданагравальнікаў да 2030 года. Штат таксама прагаласаваў за забарону продажу аўтамабіляў з газавым рухавіком да 2035 года. Розныя гарады ЗША таксама забараняюць газавыя падключэнні ў рамках больш шырокай стратэгіі барацьбы са змяненнем клімату і па зніжэнні ўзроўню забруджвання паветра.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
8
Сумна
0
Абуральна
0