Атрымаўшы ад мужчыны адмоўны адказ, суразмоўца растлумачыў, што да гэтага можа мець дачыненне нядобрасумленны супрацоўнік банка і пераключыў пацярпелага на нібыта прадстаўніка праваахоўных органаў, які папрасіў паўдзельнічаць у «спецаперацыі».

Маладзечанец павёўся на выкрутасы аферыстаў і выканаў усё, што ад яго патрабавалі зламыснікі.

Каб закрыць заяўку, мужчыну сказалі звярнуцца ў іншыя банкі і самому аформіць крэдыты. У адным з банкаў Маладзечна ён аформіў крэдыт на 8300 рублёў. Затым, прытрымліваючыся «інструкцыі», адправіўся ў іншую фінансавую ўстанову, дзе яму выдалі крэдыт на 9600 рублёў.

Пасля чаго па парадзе лжэбанкіраў ён усталяваў на мабільны тэлефон дадатак AnyDesk, які дазволіў зламыснікам атрымаць выдалены доступ да смартфона і спісаць з карт-рахунку грошы ў памеры 5850 рублёў. Агулам зламыснікі спісалі з рахунку маладзечанца 23750 рублёў.

Следчымі заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 212 КК РБ («Крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі»).

Раней паведамлялася пра падобную сітуацыў ў Пінску, дзе мясцовы выкладчык такім самым чынам страціў 52 850 рублёў.

Чытайце таксама:

Выкладчык з Пінска паўдзельнічаў у «міліцэйскай спецаперацыі», і гэта яму выйшла бокам

Клас
4
Панылы сорам
25
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
5