— Актыўная жыццёвая і грамадзянская пазіцыя Аляксея Талая, яго ўклад у прасоўванне міратворчых ідэй, сугучныя прынцыпам і каштоўнасцям, якія мы як школа міру ставім сваёй мэтай выхоўваць у нашых навучэнцаў, — патлумачыла дырэктар школы Марына Паляшчук.

Аляксей Талай — паралімпіеец, матывацыйны трэнер, які займае актыўную пралукашэнкаўскую пазіцыю, удзельнічаў у праўладных аўтапрабегах і іншых праўладных мерапрыемствах пасля фальсіфікацыі выбараў 2020 года, падтрымлівае масавыя рэпрэсіі ў Беларусі.

Украіна ўнесла яго ў базу «Міратворца»: Талай ухваляе вайну ва Украіне і ездзіць на Данбас.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
14