Беларускі блогер Улад Бумага нядаўна купіў у Маскве пентхаус у новым ЖК Cloud Nine. Гэта чацвёрты дом ад Крамля, паведамляе тэлеграм-канал «Тушыце свет».

Кватэр у доме усяго 45, і жыллё Бумагі размяшчаецца адразу на двух паверхах: 5-м і 6-м. Плошча нерухомасці 270 квадратных метраў, гэта адна з самых вялікіх кватэр у ЖК, каштуе такая каля 500 млн расійскіх рублёў (8,16 мільёнаў даляраў) і без пазыкі ў банку 26-гадовы блогер пентхаус не пацягнуў, выказвае здагадку тэлеграм-канал.

Нагадаем, што беларус — самы папулярны рускамоўны блогер на YouTube — у яго 42 мільёны падпісчыкаў.

Клас
1
Панылы сорам
40
Ха-ха
6
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
16