Багуслаеў мае расійскае грамадзянства яшчэ з 2000 года. З тых часоў ён 4 разы абіраўся ў народныя дэпутаты і быў членам камітэта Рады па пытаннях нацбяспекі і абароны, што прадугледжвала атрыманне доступу да дзяржтаямніцы.

У адпаведнасці з выпіскай з АС «Распашпарт», 15 кастрычніка 2000 года Вячаслаў Багуслаеў звярнуўся ў пашпартна-візавы аддзел унутраных спраў па Маскве з заявай аб атрыманні пашпарта грамадзяніна Расіі ў абмен на савецкі пашпарт ад 1979 года. Дата атрымання ім пашпарта грамадзяніна Расійскай Федэрацыі — 18 кастрычніка 2000 года.

Сам Багуслаеў нарадзіўся ў 1938 годзе ў казахстанскім Уральску, там жа правёў дзяцінства і юнацтва, а ў Запарожжа прыехаў на працу ў 1961 годзе і з той пары там і жыў, даслужыўшыся ўрэшце да кіраўніка аднаго з самых магутных прамысловых прадпрыемстваў ва Украіне. У тым жа 2000 годзе ён, дарэчы, атрымаў і ганаровае званне Героя Украіны, якое з пачатку другога прэзідэнцкага тэрміну Леаніда Кучмы сталі раздаваць ва Украіне даволі масава, у тым ліку высокім чыноўнікам і дырэктарам буйных прадпрыемстваў.

Багуслаева 22 кастрычніка затрымала СБУ па падазрэнні ў калабарацыйнай дзейнасці і дапамозе дзяржаве-агрэсару. Гаворка ідзе пра крымінальную справу адносна незаконнай пастаўкі з боку «Матор Січ» тавараў ваеннага прызначэння для расійскай штурмавой авіяцыі, прытым гэта рабілася ўжо нават пасля пачатку паўнамаштабнай вайны паміж Расіяй і Украінай.

Чытайце таксама:

СБУ паведаміла, у чым падазраецца Герой Украіны Багуслаеў

Ва Украіне СБУ затрымала Героя Украіны, аднаго з найбагацейшых людзей краіны

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
12