Фота: BBC Food
Каб згатаваць суп-пюрэ з батату, вам спатрэбіцца:
- 1 сталовая лыжка алею
- 1 цыбуліна (парэжце нядробна)
- 2 вялікія морквы (аскрабіце іх і парэжце вялікімі кавалкамі)
- 4 сантыметры кораня імбіру (дробна парэжце)
- 1 зубчык часнаку (здрабніце)
- палова чайнай лыжкі шматкоў перцу чылі (можна замяніць на молаты чырвоны перац)
- 700 грамаў батату (абабярыце і нарэжце кубікамі)
- 1,2 літры расліннага булёну
- соль і молаты чорны перац
- Разагрэйце алей у вялікім рондалі з накрыўкай на сярэднім агні. Дадайце цыбулю і моркву і гатуйце гародніну, пакуль яна не размякчэе. Дадайце імбір, часнок і шматкі чылі, перамяшайце і смажце сумесь яшчэ 2-3 хвіліны або пакуль не адчуеце водар.
- Дадайце батат і булён, перамяшайце ўсё. Павялічце агонь і давядзіце сумесь да кіпення. Паменшыце агонь да малога ўзроўню і варыце суп накрытым 15 хвілін або пакуль батат не памякчэе.
- Здыміце рондаль з агню і ўзбівайце суп ручным блендарам, пакуль ён не стане аднастайным і пакуль не знікнуць камячкі. Калі не маеце блендара, можаце пераліць суп у кухонны камбайн і ўзбіць яго там. Потым прыпраўце суп на смак і падавайце. Замарожаны суп можна захоўваць да трох месяцаў — перад спажываннем цалкам размарозьце яго і разагрэйце.
Пяць памылак, якія не даюць вам зварыць смачны суп
Рэцэпт на выхадныя: гарбузовы чызкейк
Рэцэпт на выхадныя: тры стравы з авакада






ежце самі
видел бы её Сайгё —
была бы песня