Прытым гэтая прапаганда — не толькі для ўнутранага выкарыстання. Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу сёння правёў размовы са сваімі французскім і турэцкім калегамі і абодвум, як вынікае з афіцыйных паведамленняў, давёў «свае заклапочанасці з нагоды магчымых правакацый з боку Украіны з выкарыстаннем «бруднай бомбы». Гаварыў пра гэта ён і з міністрам абароны Вялікабрытаніі Бэнам Уолесам.

Паводле маскоўскай легенды, «кіраўніцтву Усходняга горна-ўзбагачальнага камбіната, размешчанага ў горадзе Жоўтыя Воды Днепрапятроўскай вобласці, а таксама Кіеўскага інстытута ядзерных даследаванняў пастаўлена задача вырабіць тую самую «брудную бомбу». Работы над ёй ужо знаходзяцца на завяршальнай стадыі».

Паводле крамлёўскай прапаганды: «Разлік арганізатараў правакацыі складаецца ў тым, што ў выпадку паспяховай яе рэалізацыі большасць краін вельмі жорстка адрэагуюць на «ядзерны інцыдэнт» ва Украіне. У выніку Масква страціць падтрымку многіх сваіх ключавых партнёраў, а Захад зноў паспрабуе падняць пытанне аб пазбаўленні Расіі статуса пастаяннага члена Рады Бяспекі ААН і нарасціць антырасійскую рыторыку».

Такая прапаганда можа быць паспяховай унутры Расіі, але малаверагодна, што на яе могуць клюнуць сур'ёзныя палітыкі з краін Захаду. Расійскае кіраўніцтва настолькі зрабіла хлусню нарожным каменем сваёй інфармацыйнай палітыкі, што яе версіям таго, што адбываецца, даўно ўжо ніхто не верыць. У той жа час ёсць падставы трывожыцца, ці не робіць Масква такім чынам маральна-псіхалагічную падрыхтоўку для ўласнага выкарыстання ядзернай зброі з наступным абвінавачваннем у гэтым украінскага боку. 

Клас
2
Панылы сорам
17
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
34