Таксама Сікорскі аспрэчыў інфармацыю, што двух байцоў «Пагоні» з пазыўнымі «Франц» (Ціхан Клюкач) і «Карыч» дэпартавалі з Украіны, прычым аднаго нібыта за імаверную супрацу з КДБ Беларусі. Паводле словаў Сікорскага, абодва байцы праходзілі паліграф у СБУ і зрабілі гэта паспяхова.

Як заявіў таксама Сікорскі, пра перамяшчэнні «Франца» і «Карыча» было вядома прадстаўніку Аб'яднанага пераходнага кабінета па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валерыю Сахашчыку, а самавольна ніхто з байцоў полк не пакідаў.

Што тычыцца грошай на тое, каб пакінуць Украіну, то байцы нібыта атрымалі іх ад самога Сікорскага і ад блогера Virus, якому пракаментавалі падзеі.

Чытайце таксама:

Два маладыя байцы палка «Пагоня» самавольна пакінулі падраздзяленне. Аднаго з іх СБУ падазрае ў супрацы з КДБ 

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
1