Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Галоўны выканаўчы дырэктар кампаніі Maersk Tankers у Капенгагене, якая кіруе флотам з 170 караблёў, Крысціян Інгерслеў сказаў, што «калі вы паглядзіце на тое, колькі караблёў было прададзена за апошнія шэсць месяцаў невядомым пакупнікам, то стане зразумела, што ствараецца флот для таго, каб перавозіць гэтыя грузы».

Паводле ацэнак суднабудаўнічага брокера Braemar, для падтрымання перавозкі Расіяй чатырох мільёнаў барэляў у дзень на Далёкі Усход закупленыя яшчэ 240 суднаў — 102 «Афрамаксаў», 58 «Суэцмаксаў» і 80 вельмі буйных нафтавых танкераў. Яшчэ летась яны перавозілі іранскую і венесуэльскую нафту.

Ануп Сінгх, кіраўнік аддзела даследаванняў танкераў Braemar, сказаў, што ў цяперашні час рэзка ўзрос гандаль танкерамі, што вырабляюцца невядомымі суб'ектамі ў Дубаі, Ганконгу, Сінгапуры і на Кіпры. Многія з іх — старыя судны, і яны трапяць у «ценявы флот», прычым некаторыя танкеры таксама пастаўляе расійскі суднаўладальнік ПАО «Саўкамфлот».

Таксама Bloomberg прагназуе ўсплёск перагрузак з судна на судна. Гэта звязана як з санкцыйнай рызыкай апрацоўкі экспарту непасрэдна з расійскіх портаў, так і з неабходнасцю перагружаць невялікія грузы на больш буйныя танкеры для далёкіх рэйсаў.

З 5 снежня павінна пачаць дзейнічаць эмбарга Еўрасаюза на расійскую нафту, а з 5 лютага — на нафтапрадукты. 

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
30