Па словах відавочцаў, усё адбылося падчас рамонту. Сцвярджаюць, што тралейбус пакаціўся проста з рамонтнай ямы, а ў выніку пашкоджанні атрымаў не толькі ён адзін.

«Тралейбус паставілі ў бокс на рамонтную яму. Ён быў уключаны, токапрымальнікі былі падключаныя, а так быць не павінна, — расказаў чалавек, знаёмы з сітуацыяй. — Слесар спусціўся ўніз, стаў мяняць спружыну педаля ходу. Спружыну зняў — педаль упаў. А паколькі тралейбус працаваў, то ён проста паехаў наперад. Ручнік не выратаваў. У выніку тралейбус выламаў браму бокса».

«Усяго машына праехала не адзін дзясятак метраў, — дапоўніў суразмоўца. — Набірала хуткасць, пакуль «рогі» не зляцелі з лініі. Пасля гэтага хуткасць стала зніжацца, але спынілі ход толькі іншыя тралейбусы — атрымалі пашкоджанні яшчэ тры машыны. Ці выклікалі ДАІ і як афармлялі гэта здарэнне — мне невядома».

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
8
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
0