Падчас затрымання Вячаслава Багуслаева

Падчас затрымання Вячаслава Багуслаева

Служба бяспекі Украіны пацвердзіла затрыманне прэзідэнта акцыянернага таварыства «Матор Січ», а таксама начальніка Дэпартамента знешне-эканамічнай дзейнасці гэтага прадпрыемства: абодвум выстаўлена абвінавачанне ў калабарацыі і дапамозе дзяржаве-агрэсару.

Паводле матэрыялаў следства, гэтыя чыноўнікі дзейнічалі ў змове з набліжанымі да Крамля прадстаўнікамі расійскай карпарацыі «Растэх», якая з'яўляецца адным з галоўных вытворцаў узбраенняў для Узброеных сілаў Расіі.

Зламыснікі наладзілі транснацыянальныя каналы незаконнай пастаўкі аптовых партый украінскіх авіярухавікоў у Расію. Атрыманую прадукцыю акупанты выкарыстоўвалі для вытворчасці і рамонту расійскіх ударных верталётаў наступных тыпаў:

  • Мі-8АМТШ-ВН «Сапсан»;
  • КА-52 «Алігатар»;
  • Мі-28Н «Начны паляўнічы».

Устаноўлена, што адпаведныя ўзоры армейскай авіяцыі захопнікі масава ўжывалі для поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Гэта пацверджана шматлікімі фактамі знішчэння гэтых варожых баявых верталётаў украінскімі вайскоўцамі, адзначае СБУ.

Для абыходу ўстаноўленых абмежаванняў на гандаль з Расіяй арганізатары схемы выкарыстоўвалі падкантрольныя камерцыйныя структуры ў трох краінах Блізкага Усходу, Еўропы і Усходняй Азіі. Менавіта гэтыя кампаніі адпраўлялі «замову» ўкраінскаму вытворцу нібыта для патрэб замежнага боку. Аднак пасля атрымання вайсковай прадукцыі «пасярэднікі» перапраўлялі яе ў Расію. Таксама расіяне выкарыстоўвалі сваіх замежных саўдзельнікаў для рамонту і абслугоўвання ўласнай авіятэхнікі з выкарыстаннем украінскіх запчастак.

Адзначаецца, што ў ходзе расследавання супрацоўнікі Службы бяспекі вызначылі ўсіх арганізатараў здзелак, задакументавалі іх злачынныя дзеянні і праводзяць комплексныя мерапрыемствы для прыцягнення вінаватых да адказнасці.

Чытайце таксама:

Ва Украіне СБУ затрымала Героя Украіны, аднаго з найбагацейшых людзей краіны

Клас
33
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
8
Сумна
0
Абуральна
14