Выключэнне — жанчыны з медыцынскімі спецыяльнасцямі. Ім станавіцца на ўлік трэба ў абавязковым парадку.






Цяпер жанчыны ва Украіне, якія маюць спецыяльнасць і/або прафесію, роднасную адпаведнай вайсковай уліковай спецыяльнасці, могуць быць узятыя на вайсковы ўлік, але толькі па ўласным жаданні. Адпаведны закон падпісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.