Сяргей Сахарук. Скрыншот з відэа

Сяргей Сахарук. Скрыншот з відэа

Сахарук адзначыў, што абнаўленне тэхнікі ідзе па некалькіх кірунках. Гэта мадэрнізацыя на прадпрыемствах Беларусі і Расіі, закупка арміяй сучасных беларускіх узораў і пастаўка тэхнікі з прадпрыемстваў Расіі.

Начальнік упраўлення звярнуў увагу, што ў беларускае войска ўжо паступілі бронетранспарцёры БТР-82А, мадэрнізаваныя танкі Т-72Б3 і бронетранспарцёры БТР-70мб, лёгкабраняваныя аўтамабілі «Дракон» і «Кайман» і іншыя ўзоры ўзбраення.

Сахарук растлумачыў, што чым больш у войскі паступае новых узораў тэхнікі, тым больш састарэлых адзінак адпраўляюць у арсеналы і на базы ўзбраення. А там тэхніка мадэрнізуецца, рамантуецца альбо адпраўляецца ў рэзерв.

На дадзены момант паведамляецца пра завяршэнне пераўзбраення механізаваных і дэсантных падраздзяленняў. У працэсе працы вызваліліся БМП, бронетранспарцёры і аўтамабілі савецкай вытворчасці.

У Мінабароны адзначылі, што мадэрнізацыя закране бранятанкавую тэхніку і некаторыя ўзоры аўтамабільнай тэхнікі на базе ваенпрама Расіі.

Чытайце таксама:

Заўважаныя новыя эшалоны з беларускай вайсковай тэхнікай. Іх гоняць у Расію

Разведка Украіны: Расія масава завозіць у Беларусь дроны, а вывозіць тэхніку і боепрыпасы

Беларускія чыгуначнікі пацвердзілі: танкі ў Оршы — беларускі стратэгічны рэзерв, які перакідваюць у Расію

Лукашэнка перадае танкі Расіі?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4