Фота: Romas Sadauskas / Delfi

Фота: Romas Sadauskas / Delfi

«Беларусы, якім неабходнае лячэнне і адпачынак, маюць права адпачываць у санаторыі ў Друскінінкаі. Бо ён належыць беларускаму народу, а не групе самазванцаў, якая захапіла ўладу. Абсалютна непрымальна, каб у гэтым санаторыі адпачывалі тыя, хто мае дачыненне да рэпрэсій у Беларусі і вайны ва Украіне.

Офіс Ціханоўскай і адпаведныя структуры гатовыя аказваць дапамогу ўладам Літвы ў верыфікацыі тых, хто едзе туды на адпачынак і рэабілітацыю. Пакуль санаторый «Беларусь» знаходзіцца пад кантролем рэжыму. Але мы гатовы размаўляць з кіраўніцтвам санаторыя наўпрост. Санаторый мог бы прыняць на рэабілітацыю дзяцей і сваякоў рэпрэсаваных, якія пацярпелі ад злачынных дзеянняў рэжыма», — заявілі прадстаўнікі дэмакратычнай лідаркі Беларусі.

Санаторый «Беларусь», які належыць Беларусі, скардзіцца, што Літва не выдае візы грамадзянам Беларусі, таму яны вымушаныя звольніць 1/4 частку персаналу. У адказ на гэта МЗС Літвы прапанавала звяртацца ў Офіс Ціханоўскай для ўзгаднення патэнцыйных наведнікаў.

Клас
83
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1