Афіцыйная рэзідэнцыя федэральнага канцлера Германіі. Фота: Вікіпедыя
У той жа час Германія гатовая абмяркоўваць 9-ы пакет санкцый супраць Расіі, але лічыць неабходным добра падрыхтаваць і ўзгадніць яго з усімі краінамі Еўрасаюза.
У пытанні аб санкцыях, кажуць крыніцы DW з ведамства федэральнага канцлера, трэба адзінства. Пакуль жа, па іх словах, ёсць розныя ўяўленні пра хуткасці ўвядзення санкцый і іх змест.
Каментаваць указ Пуціна аб ваенным становішчы на акупаваных Расіяй тэрыторыях Украіны прадстаўнікі нямецкага ўрада пакуль адмовіліся.





