Анатоль Сівак. Фота: tut.by

Анатоль Сівак. Фота: tut.by

Цяпер цана «квадрата» роўная сярэдняму заробку ў Беларусі. Знізіць яе плануецца за кошт рэгулявання цэнаў на будматэрыялы і жорсткага кантролю за нацэнкай і рэнтабельнасцю.

«Ёсць цана квадратнага метра роўная сярэдняму кошту заробку, таму каэфіцыент 1. У дадзеным выпадку мы будзем дзесьці ў раёне 0,8. Гэта значыць, будзе на 20% менш, чым сярэднямесячная заработная плата», — заявіў Сівак у каментары прэс-службе ўрада.

Сярэдні намінальны заробак у жніўні склаў 1 665,5 рубля (пасля абавязковых вылічэнняў — каля 1432 рублёў). А сярэдні кошт квадратнага метра ў новабудоўлях тыпу «эканом» у Мінску ў верасні быў у дыяпазоне ад 1115 да 1128 долараў за «квадрат» у залежнасці ад плошчы кватэры (ад 2793 да 2825 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0