«Амаль два гады таму я стаяў ля вытокаў зараджэння BYPOL — арганізацыі былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў Беларусі, якія засталіся вернымі беларускаму народу і разам з ім выступілі супраць злачыннага рэжыму Лукашэнкі. За гэты час BYPOL намаганнямі яго ўдзельнікаў ператварыўся з невялікага згуртавання ў вядомую сілу ў беларускім дэмакратычна-вызваленчым руху», — распавядае Талерчык.

Прычынай прыняцця ім такога рашэння ён называе «пэўныя абставіны, з якімі я не магу пагадзіцца і якія для мяне выключаюць магчымасць працягу супрацы з іншымі сузаснавальнікамі Байполу».

Таксама ён звярнуўся да беларусаў: «Не губляйце час і не чакайце свайго вызвалення ад антынароднага акупацыйнага рэжыму Лукашэнкі з-за мяжы, арганізуйцеся і ладзьце супраціў гэтаму рэжыму ўжо зараз — каб мець мажлівасць далей людзьмі звацца!» — сказаў ён.

Клас
38
Панылы сорам
10
Ха-ха
6
Ого
9
Сумна
8
Абуральна
2