«Мы лічым, што калі Расія вырашыць прымяніць тактычную ядзерную зброю, усе краіны павінны будуць паводзіць сябе так, як яны лічаць патрэбным. У той жа час колькасць краін, якія валодаюць так званай «бруднай бомбай», будзе павялічвацца ў геаметрычнай прагрэсіі. Гэта непрымальна», — заявіў Данілаў.

Ён дадаў, што нават краіны, якія выказалі нейтральную пазіцыю ў дачыненні да ўварвання Расіі ва Украіну, могуць стаць аб'ектамі пагроз з боку Расіі, таму РФ і «такія краіны, як Расія» павінны быць раззброеныя.

Данілаў таксама адзначыў, што Пуцін змяніў стратэгію і тактыку, у прыватнасці, «ён ваюе з мірным насельніцтвам, але не з нашымі вайскоўцамі».

«Цяпер у яго новая стратэгія і новая тактыка, новы погляд на вайну, якую ён развязаў. Мы да гэтага гатовыя, таму яшчэ раз заяўляю — ніякія яго «страшылкі» нас не напалохаюць. Мы будзем рухацца наперад і вызвалім усю нашу тэрыторыю ад расійскіх фашыстаў», — рэзюмаваў сакратар РНБА.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0