«Ва Украіне нацызму няма. Толькі як растлумачыць, што галоўнакамандуючы ўкраінскай арміі генерал Залужны любіць насіць бранзалеты са свастыкай? Зусім нядаўна ў сваім твітары ён размясціў фота, на якім пры павелічэнні добра відаць, якую ідэалогію, не саромеючыся, прапагандуе камандаванне ўкраінскага войска, выбіраючы ўпрыгажэнні з праклятым гнутым крыжам забойцаў, карнікаў і фашыстаў. Таму генацыд і прыгнёт — гэта іх шлях», — сцвярджае БТ.

Дык што, у Залужнага і праўда бранзалет са свастыкай? Вядома, не.

Прапаганда неаднаразова абвінавачвае ўкраінскае ваеннае кіраўніцтва, палітыкаў і нават простых украінцаў у нацызме.

У выпадку Залужнага гаворка вялася пра вось гэты ягоны твіт.

Вось тут прапагандысты пабачылі свастыку.

З падобным бранзалетам Залужны з'яўляўся і раней.

Падобныя бранзалеты прадаюцца ў звычайных інтэрнэт-магазінах.

На аксэсуары ніякай свастыкі няма. Адкуль жа яна «з'явілася» на руцэ Залужнага?

Уся праблема ў тым, што твітар сціскае якасць фатаграфіі пры яе публікацыі. І адзін з элементаў бранзалета пры пагаршэнні якасці можа памылкова паказваць «свастыку».

Для нагляднасці адзін з карыстальнікаў твітара выклаў фота з падобным знакам. Як бачым, пры пагаршэнні якасці з’яўляецца вось такая «свастыка».

На гэтым бранзалеце можна пазнаць і іншыя сімвалы, якія таксама не маюць дачынення да нацызму.

Расія выявілася няздольнай перамагчы Украіну на полі бою, таму спрабуюць дыскрэдытаваць украінскае вайсковае і палітычнае кіраўніцтва вось такімі фокусамі. А лукашысты гэтую прапаганду сервільна рэтранслююць.

Клас
19
Панылы сорам
32
Ха-ха
114
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
12