«Напачатку кастрычніка прыйшоў ліст з'явіцца ў ваенкамат для ўдакладнення звестак. Прыехаў у ваенкамат — уручылі позву на зборы. Са мной у адзін дзень было 8 чалавек. Усе мы былі кіроўцамі вайсковай тэхнікі. Картак прызыўнікоў жа было нашмат больш, у той тэчцы, адкуль яны даставалі. Выдалі позву на зборы, але я на іх не паеду, выеду часова з краіны. Ёсць халтурка за мяжой», — кажа жыхар аднаго з райцэнтраў. 

«Запрашалі старшын і прапаршчыкаў запаса на курсы перападрыхтоўкі і павышэння звання да лейтэнанта — камандзіра ўзвода. Для чаго спатрэбіліся малодшыя афіцэры, я не ведаю, не патлумачылі, сказалі, што «планава». Пры гэтым выклікалі яшчэ ў верасні, а вось позва на зборы на кастрычнік», — сказаў чалавек, якому не ўдалося адмовіцца ад мабілізацыі. 

«Званілі з ваенкамата, запрашалі вярнуцца на службу. З чым звязана такая вострая патрэба Радзімы ўва мне, не патлумачылі, сказалі толькі, што заробкам буду задаволены. Я ўзяў пару дзён «на падумаць» і змяніў нумар. Каб раней званілі і запрашалі ўсё кінуць, я не памятаю», — расказаў «Нашай Ніве» адстаўны старшы афіцэр. 

«У нас 70% мужыкоў атрымалі позвы «на зборы». Перадусім кіроўцы вайсковай тэхнікі па вайскова-ўліковай спецыяльнасці», — сказаў нам кіраўнік невялікай арганізацыі з Мінскай вобласці.

Чытайце таксама: «У тым ліку шляхам ужывання ваеннай сілы». Мінск пагражае Украіне, Польшчы і Літве комплексам «прэвентыўных мер стратэгічнага стрымлівання»

«У нас мужыкам прыходзяць позвы, выклікаюць «на зборы», але мякенька ў трубцы намякаюць, каб не ехалі, шукалі балячкі. Хворыя, падкрэсліваюць так выразна, нам не патрэбныя», — кажа мужчына з Гродненскай вобласці.

Тым часам, як стала вядома «Нашай Ніве», нават ад школ і ўніверсітэцкіх кафедраў патрабуюць сфарміраваць спісы ваеннабавязаных супрацоўнікаў і здаць ваенкаматам. 

Клас
7
Панылы сорам
15
Ха-ха
23
Ого
9
Сумна
10
Абуральна
220