У адным са сваіх «прафесійных» відэа жанчына паказвае, што не трэба грукаць у акенца кіроўцы, калі хочаце набыць талончык. Яна адзначае, што кіроўца бачыць пасажыраў і прадасць квіток падчас прыпынку.

Таксама Іна расказвае, як правільна стаяць у грамадскім транспарце, што не трэба трымаць дзверы тралейбуса для іншых пасажыраў і як быць, калі ты заснуў у транспарце і праехаў свой прыпынак.

Некаторыя павучальныя ролікі беларускі набіраюць сотні тысяч праглядаў. Напрыклад, гэты.

З пачуццём гумару ў мінчанкі таксама няблага. Яна выкарыстоўвае розныя вясёлыя маскі і здымае з імі відэа ў тралейбусе.

Таксама жанчына ў сваім акаўнце расказвае пра ўмовы працы і зарплаты кіроўцаў («На жыццё хапае», — запэўнівае). Але ж на відэа пару дзён таму Іна прызналася, што апошнія яе публікацыі выклікалі скаргі, і яе выклікала начальства.

«На жаль, больш відосікаў цікавых-прышпільных з нагоды працы не будзе. Мяне выклікала кіраўніцтва, я атрымала прачуханкі з-за шматлікіх скаргаў, якія сёння былі», — адзначыла яна.

Але працягвае радаваць падпісчыкаў.

На акаўнт кіроўцы Іны ў TikTok падпісана больш як 4,5 тысячы карыстальнікаў. Увогуле, пасля прагляду профілю складваецца ўражанне, што Іна вельмі любіць сваю прафесію і тралейбус.

Клас
23
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
10
Абуральна
0