Да прыезду ў Польшчу ён вывучаў псіхалогію ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце і быў адлічаны па палітычных матывах і павінен быў быць прызваны ў беларускае войска, паведамляе прэс-служба Евангельска-аўгсбургскай царквы ў Польшчы.

Са студзеня 2021 года пачаў сваё багаслоўскае навучанне ў Польшчы, у Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве.

Даведаўшыся пра напад Расіі на Украіну, Міхаіл перапыніў вучобу і вырашыў адправіцца на вайну для падтрымкі ўкраінскіх воінаў, паведамляе царква.

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
97
Абуральна
3