Фота: кадр з афіцыйнага відэа

Фота: кадр з афіцыйнага відэа

Песню адкрылі нанава, калі каманда гурта вярнулася да архіўных запісаў, каб працаваць над будучым перавыданнем альбома. Прэм’ера песні адбылася 13 кастрычніка на брытанскім радыё BBC Radio 2, піша The Times.

Сінгл — першая новая песня гурта з удзелам Мерк’юры, выпушчаная пасля альбома Queen Forever у 2014 годзе. Той дыск уключаў у сябе тры трэкі з удзелам спевака, якія раней не гучалі: Let Me In Your Heart Again, Love Kills і There Must Be More to Life Than This.

Браян Мэй, 75-гадовы гітарыст гурта, выказаўся пра новую песню так: «Я шчаслівы, што наша каманда змагла знайсці гэты трэк. Мы крыху забыліся пра гэты трэк, але ён нас чакаў, гэтая маленькая жамчужына. Гэта цудоўна, сапраўднае адкрыццё. Гэта вельмі палкі твор». Мэй таксама сказаў, што было «выдатна пачуць нас усіх чацвярых, у тым ліку і басіста Джона Дзікана, «пасля столькіх гадоў».

У наступным месяцы Queen перавыдаюць свой альбом Miracle 1989 года. У ім прагучалі хіты I Want It All, Breakthru і The Invisible Man, у свой час Miracle быў на першых месцах у брытанскіх чартах.

Апублікаваная песня Фрэдзі Мэрк'юры, якая лічылася страчанай ВІДЭА

Ці разбіраецеся вы ў музыцы? ТЭСТ

«Любы артыст, які займаецца сабой, даходзіць да таго, што варта спяваць па-беларуску» — вялікая гутарка з Сяргеем Будкіным

Клас
29
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1