Фотаздымак зроблены ў кабінеце савецкага дзяржаўнага дзеяча Мікалая Гікалы прыблізна ў 1935 годзе.

На здымкум злева направа, унізе: Якуб Колас, Янка Купала. Пасля грузінскія пісьменнікі — Самуіл Буачыдзэ, Ілля Масашвілі, Аляксандр Кутатэлі. За сталом — старшыня ЦК КПБ Мікалай Гікала.

Уверсе злева направа ёсць Міхась Зарэцкі, Пятрусь Броўка, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Андрэй Александровіч, Ізі Харык, Айзік Кучар, Міхась Клімковіч.

«Пакуль мы не знайшлі такое фота ў беларускіх музеях і архівах. Падобна, што грузінскія пісьменнікі, якія ёсць на фота, збераглі яго. Таксама не было вядома дэталяў пра сустрэчу пісьменнікаў з Мікалаем Гікалам.

Фота знаходзіцца ў архіве музея ў Тбілісі, мне яго перадалі толькі ў электронным варыянце», — кажа Яўген Бандарчык.

Чытайце таксама: 

«Знайшоўся ён у дальнабойшчыка». Беларус выкупіў і перадаў у музей рукапіс «Ладдзі роспачы»

«Я гляджу ў будучыню з надзеяй». Зорка беларускай оперы Ілля Сільчукоў расказвае, як спрабуе працягнуць кар'еру ў Амерыцы

У Патсдаме рэстаран Minsk ператварылі ў музей

Клас
36
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2