Мясцовыя тэлеграм-каналы публікуюць фота жылога дома на вуліцы Губкіна. На іх бачна, што дах будынка пашкоджаны.
Мэр Белгарада паведаміў, што 13 кастрычніка спрацавала СПА, ёсць пашкоджанні ў адным са шматпавярховікаў.
Выданне Nasa публікуе здымкі наступстваў, а таксама відэа, на якім бачна, як абломкі ракеты падаюць на жылы дом.





