«Польшча дала комплексы, з якіх савецкімі ракетамі ўкраінцы збіваюць іранскія дроны, запушчаныя расіянамі»
Галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны паведаміў, што за двое сутак адзін зенітна-ракетны дывізіён збіў 9 з 11 іранскіх БПЛА «Shahed-136».
Залужны адзначыў, што гэта вынік супрацоўніцтва з польскімі вайскоўцамі:
«Гэта вынік якаснай падрыхтоўкі нашых зенітчыкаў, якую праводзілі польскія пабрацімы.
Менавіта Польшча дала комплексы, з якіх савецкімі ракетамі ўкраінцы збіваюць іранскія дроны, запушчаныя расіянамі.
Гэта рэаліі сённяшняй вайны».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ