Расійскія вайскоўцы, прызваныя па мабілізацыі, на канцэрце з нагоды адпраўкі на фронт. Фота: Мінабароны РФ

Расійскія вайскоўцы, прызваныя па мабілізацыі, на канцэрце з нагоды адпраўкі на фронт. Фота: Мінабароны РФ

«У сувязі з абвастрэннем на заходніх межах Саюзнай дзяржавы мы дамовіліся аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Гэта ўсё па нашых дакументах. Калі ўзровень пагрозы дасягае цяперашняга ўзроўню, як цяпер, мы пачынаем задзейнічаць групоўку Саюзнай дзяржавы. Аснова (я заўсёды пра гэта казаў) гэтай групоўкі — армія, узброеныя cілы Рэспублікі Беларусь.

Павінен вас інфармаваць, што фармаванне гэтай групоўкі пачалося. Яно ідзе ўжо, па-мойму, на працягу двух дзён. Аддадзенае было маё распараджэнне, каб мы прыступілі да фармавання гэтай групоўкі», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што Расіі цяпер не да гэтага канфлікту.

«Яшчэ не хапала другога канфлікту. Вы ведаеце, што ў іх хапае праблем. Таму вы не разлічвайце на вялікую колькасць Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. Але гэта будзе не адна тысяча чалавек», — сказаў ён.

«І будзьце гатовыя ў найбліжэйшы час прыняць гэтых людзей і размясціць там, дзе трэба, па нашым плане. Без перабору, без нагнятання сітуацыі і абстаноўкі», — даручыў Аляксандр Лукашэнка міністру абароны.

Некалькі дзясяткаў тысяч расійскіх вайскоўцаў з тэрыторыі Беларусі ў лютым-сакавіку спрабавалі захапіць Кіеў і цэнтр Украіны, аднак былі выведзеныя пасля разгрому пад Кіевам, калі Расіі бракавала жывой сілы для вядзення ваенных дзеянняў на поўдні Украіны.

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
54