Фота: «Мінск-Навіны»

Фота: «Мінск-Навіны»

У Лідзе КДК устанавіў факты павышэння цэн у адным з гандлёвых аб'ектаў, піша БелТА. Цэны на асобныя віды мясной прадукцыі былі павышаныя ў параўнанні з усталяванымі 6 кастрычніка 2022 года. Пішацца, што нібыта падчас праверкі работнікі гандлёвага аб'екта спрабавалі за спінай камітэтчыкаў змяніць цэннікі на тавары на старыя. Цяпер даецца прававая ацэнка іх дзеянням.

Акрамя таго, распачатая крымінальная справа ў дачыненні да заснавальніка і дырэктара прыватнай структуры Бабруйска. КДК паведамляе, што фірма перапрадавала дзяржаўным установам адукацыі і аховы здароўя Магілёўскай вобласці гародніну з гандлёвымі надбаўкамі, якія значна перавышалі ўстаноўленыя заканадаўствам. Па некаторых відах прадукцыі надбаўкі дасягалі 600%. Урон дзяржаве ацанілі ў суму больш за 10 тысяч рублёў.

Клас
6
Панылы сорам
33
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
13