Фота: publicdomainvectors.org

Фота: publicdomainvectors.org

Цвік і абцугі

Убіце або ўкруціце цвік у корак, а пасля паспрабуйце выцягнуць яго абцугамі, піша Onet.pl.

Нажніцы

Уторкніце адно лязо нажніц ў корак, а затым паспрабуйце іх выкруціць. Рабіце гэта пакуль корак не аслабне — тады дастаньце корак рукой.

Запальнічка

Нагрэйце рыльца бутэлькі запальнічкай, і корак выскачыць сам. Дрэнная навіна ў тым, што можа выліцца частка віна, таму трэба быць уважлівым.

Адвёртка

Убіце адвёртку ў корак і паспрабуйце выцягнуць яго.

Засуньце корак ўнутр бутэлькі

Вазьміце любы цвёрды прадмет, якім вы зможаце загнаць корак ўнутр — падыдзе ўсё аж да зубной шчоткі і ключа. Каб узмацніць эфект, можна ўбіваць такі прадмет, да прыкладу, малатком для мяса або іншым цяжкім прадметам. Праўда, так можна разбіць бутэльку, таму варта не перастарацца.

Чаравікам

Так, менавіта чаравікам. Чым складаней адкрыць бутэльку, тым больш адчаю і тым больш дзіўныя ідэі, асабліва калі вы знаходзіцеся на прыродзе з сябрамі і ніхто не хоча ісці дадому за адкрывалкай.

Устаўце бутэльку донцам у верхнюю частку чаравіка, моцна абхапіце яе і стукніце абцасам аб сцяну так моцна, каб корак адскочыў. Прытрымлівайце корак пальцам, каб змесціва бутэлькі не вылілася на зямлю.

Клас
6
Панылы сорам
11
Ха-ха
33
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
2