Інфармацыю аб незаконным захоўванні атрымалі ў верасні супрацоўнікі ўпраўлення ГУБАЗіК па Гродзенскай вобласці. Падчас ператрусу ў прыватным доме яны выявілі пісталеты ТТ і ПМ, а таксама 45 патронаў рознага калібру. Экспертыза паказала, што зброя і боепрыпасы прыдатныя для стральбы.

Па словах мужчыны, ён купіў гэтую зброю ў савецкі час у Эстоніі, дзе праходзіў тэрміновую службу, а ў канцы 1990-х, пераехаўшы на пастаяннае жыхарства ў Беларусь, прывёз яе з сабой і схаваў у падвале дома.

Органы распачалі крымінальную справу за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
1