Законапраект рыхтуецца да першага чытання і знаходзіцца на разглядзе ў камісіі па нацыянальнай бяспецы. Адказнымі дэпутатамі прызначылі Аляксандра Дубава і Івана Мамайку.
Аднак тэкст праекта закона пакуль у базе не апублікаваны, хоць у ПП НС ён знаходзіцца, як пазначана, ужо з 3 кастрычніка.
Раней казалі, што пад гэту амністыю могуць патрапіць да 8 тысяч чалавек. Але мяркуючы па выказваннях звязаных з ёй асоб і самога Лукашэнкі, палітвязням ад яе чакаць асаблівых палёгкаў наўрад ці даводзіцца. Сам Лукашэнка нядаўна казаў, што праз яе з палітвязняў калі хто і выйдзе, то адзінкі. Больш верагодна, што некаторым зменшаць тэрміны. Да таго ж абавязковай умовай, відаць, будзе напісанне прашэння на імя Лукашэнкі з прызнаннем сваёй віны, на што найбольш прынцыповыя палітвязні — і такіх шмат — не пойдуць.