Палітзняволенага фрэзероўшчыка МТЗ асудзілі на 1,5 года «хатняй хіміі»
Стала вядома, што 23 жніўня суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд палітвязню Міраславу Сабчуку — сябру незалежнага прафсаюза, які працаваў на Мінскім трактарным заводзе. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Палітвязня вызвалілі ў зале суда, піша «Вясна».
Міраслава Сабчука прызналі вінаватым ва ўдзеле ў адным з Маршаў, падчас якога ён «дзейнічаў узгоднена з групай асобаў». Ягоныя дзеянні нібыта пацягнулі за сабой парушэнне працы транспарту. Знаходзячыся ў Мінску, па версіі абвінавачання, палітвязень выкрыкваў лозунгі, дэманстраваў пратэсныя сімвалы і плакат.
Міраслаў прызнаў віну і распавёў, што прыняў удзел у Маршы з удзелам супрацоўнікаў МТЗ. Доказам па справе праходзілі відэа і фотаздымкі палітвязня, якія былі зробленыя падчас мерапрыемства.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ