Сярод тых, хто трапіў пад першую хвалю — грамадзяне, якія стаяць на ўліку ў наркалагічных дыспансерах, распавёў «МО» знаёмы аднаго з губернатараў. Гэтыя людзі ўжо на ўліку ў паліцыі, яны менш мабільныя і іх лягчэй выявіць па месцы прапіскі.

Кіраўнік рэгіёна паскардзіўся суразмоўцу «МО»: «У нас канчаюцца алкаголікі». Маецца на ўвазе тое, што пасля адпраўкі людзей з алкагольнай залежнасцю складаць новыя спісы становіцца ўсё больш складана.

Пра тое, што мужчына, які жыве па прапісцы, мае найвышэйшыя шанцы атрымаць позву, піша «Вёрстка» са спасылкай на свае крыніцы ў АП і рэгіёнах.

Чым лягчэй мужчыну знайсці і залавіць — тым хутчэй яго ўнясуць у спісы. Прычым незалежна ад яго ваеннай спецыяльнасці і катэгорыі прыдатнасці — бяруць у тым ліку і абмежавана прыдатных праз хранічныя хваробы («В»). 

Прычым, рэгіёны імкнуцца браць мужчын «з запасам», перавыконваючы планы Мінабароны — гэта значыць, не 1% ад мабілізацыйнага рэзерву тэрыторыі, а 2-4%. Гэта залежыць ад пратэснага патэнцыялу рэгіёна — чым насельніцтва паслухмянейшае, тым больш у гэтым рэгіёне будзе мабілізаваных. 

Як піша «Астра», для вылоўлівання мабілізаваных у Маскве сталі выкарыстоўваць тыя ж тэхналогіі, што дазвалялі шукаць удзельнікаў мітынгаў — навабранцаў адлоўліваюць па камерах відэаназірання, дастаўляюць у аддзяленні МУС, а адтуль у ваенкаматы.

У Расіі ўжо маглі мабілізаваць 213 тысяч чалавек з 53 рэгіёнаў, падлічылі «Важные истории» і CIT. Напярэдадні Шайгу заявіў, што з 21 верасня ў Расіі мабілізавалі больш за 200 тысяч чалавек. Аднак «больш за 200 тысяч» — гэта толькі колькасць мабілізаваных у 53 рэгіёнах Расіі, падлічылі журналісты ў рамках сумеснага даследавання. Гэта значыць, што агульная колькасць мабілізаваных павінна быць большай, чым сцвярджае Шайгу.

Клас
7
Панылы сорам
22
Ха-ха
12
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
9