Фота: My Dear Kebab 

Фота: My Dear Kebab 

Стандартная шаурма з курыцай — 400—500 грам — у Grillkebab каштуе ад 8 да 9 рублёў у залежнасці ад начынкі. Адметна, што ў гэтай сетцы шмат крамак як у цэнтры, так і ў мікрараёнах. Цана фіксаваная ва ўсіх іх. 

Цана на такую ж у Papa Doner — ад 6,90 да 7,90. Яна таксама фіксаваная.

За стандартную шаурму з курыцай — 450 грам — у кавярні «Куркума» трэба будзе выкласці 6,90 рублёў як у цэнтры горада, так і не ў цэнтры. 

Класічная шаурма, напрыклад, у Grillfood на Маякоўскага каштуе 7,90 за 400 грам, а ў Vkusnyikebab на праспекце Газеты «Звязда» на 40 капеек менш.

У папулярным кафэ «Міраж» на Камароўцы стандартная шаурма каштуе прыкладна ад 7 да 10 рублёў у залежнасці ад начынкі — некаторыя знаўцы лічаць міражоўскую шаурму найлепшай у сталіцы. 

У сетцы Doner King за стандартную шаурму у 400 грам давядзецца заплаціць 8,20 рублёў як у цэнтры, напрыклад, на Якуба Коласа, так і ва Уруччы.

Адна з самых дарагіх шаурм прадаецца ў My Dear Kebab на Нямізе. Яна каштуе 10,90 рублёў за 500 грамаў.

Асноўныя складнікі начынкі ўсюды — курыца, агурок, падліўка, кетчуп, маянэз, капуста, лаваш.

Чытайце таксама:

Колькі каштуюць паслугі ў цырульні?

Што можна купіць за 10 капеек ФОТАФАКТ

Што можна купіць на 100 рублёў у беларускай краме і польскай

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
3