«Куды падзеліся паўтара мільёна камплектаў, якія захоўваліся на пунктах прыёму асабовага складу. Адкуль праблемы з формай? Гэта ніхто ніяк не збіраецца растлумачыць!», — заявіў Гурулёў у сваім тэлеграм-канале.

Дэпутат таксама раскрытыкаваў рашэнне перавесці на іншую працу былога намесніка міністра абароны Дзмітрыя Булгакава, які адказваў за забеспячэнне войскаў.

«Не трэба адпраўляць генерала Булгакава на іншую працу, трэба канкрэтна пытацца, куды, дзе і чаму так здарылася, што ў нас мабілізаваныя не атрымліваюць форму», — сказаў дэпутат.

Клас
11
Панылы сорам
7
Ха-ха
111
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2